Пракурор запрасіў для актывістаў БКДП ад 1,5 да 4 гадоў пазбаўлення волі
У Менскім гарадскім судзе прадстаўнік абвінавачання запрасіў тэрміны па крымінальнай справе актывістаў Беларускага кангрэсу дэмакратычных прафсаюзаў – Аляксандра Ярашука, яго намесніка Сяргея Антусевіча і бухгалтаркі Ірыны Бут-Гусаім, – паведамляе Праваабарончы Цэнтр «Вясна».
Актывістаў вінавацяць у дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак, а Ярашука таксама ў закліках да мер абмежавальнага характару, іншых дзеяннях, накіраваных на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы Рэспублікі Беларусь.
У судовым пасяджэнні абвінаваўца прасіў суд пакараць Ірыну Бут-Гусаім пазбаўленнем волі тэрмінам на 1,5 года, Сяргея Антусевіча на 2 гады і Аляксандра Ярашука – на 4 гады пазбаўлення волі.
Вясна