Пракурор запрасіў паўтара года турэмнага зняволення журналісту Гардзіевічу
У журналіста інфармацыйнага сайта “Першы рэгіён” Сяргея Гардзіевіча адбылося апошняе судовае пасяджэнне перад вынясеннем прысуду ў судзе Іванаўскага раёна.
Яго абвінавачваюць па трох артыкулах Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь: абраза Лукашэнкі і міліцыянта, паклёп на міліцыянта ў каментарах у інтэрнэце.
Пракурор запрасіў паўтара года турэмнага зняволення, кажа Сяргей Гардзіевіч:
– Гэтая ж інфармацыя пра Сяргея Яўгенавіча Баені. Там стаяла пытанне пра законнасць прыватызацыі – прыватызаваў дом, застаючыся на чарзе па паляпшэнні жыллёвых умоваў, пабудаваў кватэру. Двое пацярпелых – Ківель і Чарнышкоў. Думаю, што служба асабістай бяспекі ўсё ж такі зацікавіцца дзейнасцю гэтых супрацоўнікаў РАУС у плане фермерства, ДТП, адміністрацыйных правапарушэнняў.
Гардзіевіч віны сваёй не прызнаў, таму што ўсе абвінавачванні бяздоказныя, звязаныя з высокімі тэхналогіямі. У судзе павінны з гэтым разбірацца спецыялісты, а не дылетанты як пракурор, суддзя і самі пакрыўджаныя.
Цалкам матэрыял слухайце ў далучаным файле:
Беларускае Радыё Рацыя