„Прамень” перазапусціў лінейку гадзіннікаў-вышыванак



ААТ „Менскі гадзіннікавы завод” перазапусціў калекцыю „Вышыванка”: 5 новых мадэляў гадзіннікаў на раменьчыках з натуральнай скуры спадабаюцца тым, хто любіць нацыянальную сімволіку, цікавіцца гісторыяй і культурай Беларусі.

Гадзіннік выкананы ў чырвоным, белым, сінім і чорным колерах, на іх нанесеныя арнаменты „Маладосць”, „Багацце”, „Сонца”, „Агонь”. У большасці гадзіннікаў выкарыстаная стылізаваная секундная стрэлка. Дызайн гадзіннікаў распрацаваны дызайнерам ААТ „Менскі гадзіннікавы завод” Алінай Ліхадзіеўская.

Механізм у гадзінніках кварцавы, калібр 1656М (Miyota, Японія).

Першая калекцыя „Вышыванкі” была выпушчаная ў 2017 годзе на сіліконавых раменьчыках і ў пластыкавым корпусе. Гадзіннікі са старой і новай калекцыі можна набыць у краме „Прамень”.

Арнамент у беларускай культуры мае вялікае значэнне. Гэта не проста ўпрыгожванне, а свайго кшталту шыфр, сімвалы, якія распавядаюць пра жыццё чалавека, а некаторыя з іх – павінны яго бараніць. Так, арнамент „Сонца” дае сілу і ўраджай, „Маладосць” – сілу і здароўе, „Агонь” – ад хваробаў, „Багацце” – прыносіць уладальніку дабрабыт.

Новая калекцыя „Вышыванак” ужо ў продажы ва ўсіх крамах „Прамень”: кошт гадзіннікаў 189 BYN, механізм кварцавы, калібр 1656M (Miyota, Японія), раменьчык з натуральнай скуры.

Паводле прэс-рэлізу