Пратакол дапрацавалі: дадалі яшчэ адно правапарушэнне



Рыгор Грык раптоўна ў судзе даведаўся, што яго будуць судзіць не толькі за паласатую робу, але і за арганізацыю пікета ў падтрымку Караткевіч.

IMG_2020

На трэці дзень судовага працэсу ў Баранавіцкім судзе актывіст Рыгор Грык, ягоны адвакат і ўсе прыйшоўшыя падтрымаць актывіста даведаліся, што да старога пратаколу за лаянку далучаны пратакол за арганізацыю несанкцыянаванага мерапрыемства — пікета ў падтрымку Таццяны Караткевіч падчас выбараў.

IMG_2029

«Пэўна, уладам не церпіцца пакараць мяне, як найбольш жорстка», —  кажа Рыгор Грык:

— Нават не было дамовы з адвакатам на аб’яднаны працэс. Калі прыгадаць тыя два працэсы, якія былі дагэтуль і як паводзіў сябе суддзя на апошнім, дык зразумела тое, што яны хочуць, па загаду, кагосьці пакараць.

 

Праваабаронца Сяргей Гоўша лічыць суддзяў Баранавіцкага суда заангажаванымі.

IMG_2024

Новы суддзя, Васіль Петрыў, якім замянілі былога Сяргея Данільчыка, не захацеў вярнуць амаль пусты пратакол, складзены ў адсутнасці Грыка, нібы за лаянку ў краме, на дапрацоўку па прычыне зыканчэння тэрміну.

 

Гэта недапрацоўка суддзяў, кажа Сяргей Гоўша:

— Міліцыя не запоўніла ўсе графы пратакола, а яны вельмі важныя. Аднак, суддзя адхіліў хадайніцтва адваката, бо прайшло 5 дзён. Дык чаму суддзя не завярнуў гэты пратакол назад, бачачы, што ён напісаны з парушэннямі?

Судовае разбіральніцтва працягнецца 27 кастрычніка. Адвакат запатрабаваў часу на падрыхтоўку справы паводле далучанага пратакола і выкліку сведкаў па гэтай справе.

IMG_2026

 

IMG_2017

Поўны рэпартаж з месца падзеўя слухайце ў далучаным аўдыёфайле:

Беларускае Радыё Рацыя