Пратаколы за збор подпісаў за бел-чырвона-белы сцяг



У Баранавічах хочуць прыцягнуць да адказнасці сяброў руху “За свабоду” Юрыя Казакевіча і Уладзіміра Гундара за збор подпісаў за наданне бел-чырвона-беламу сцягу статусу гістарычнай каштоўнасці.

sbor-podpisej-za-bchb-2

Праз некалькі дзён пасля акцыі актывісты былі выкліканыя ў Баранавіцкі гарадскі аддзел міліцыі, дзе на іх намеснік начальніка аддзела аховы правапарадку Сяргей Паўленя склаў пратакол. Кажа Юрый Казакевіч:

– Нас вінавацяць у правядзенні несанкцыянаванага масавага мерапрыемства. Таму цяпер нас пераследуюць. Машына працуе па накатанай каляіне: складаюць пратакол, накіроўваюць у суд. З той прычыны, што сёлета мы ўжо праходзілі праз гэтую працэдуру, то зараз мы ўжо будзем праходзіць як рэцыдывісты.

pratakol

Юрый Казакевіч і Уладзімір Гундар у красавіку  бягучага года былі прыцягнуты да адміністрацыйнай адказнасці за віншаванне кветкамі на вуліцы гараджан з Днём Волі – 25 Сакавіка. Яны былі пакараны штрафам у 20 базавых  велічынь.

zb1

zb2

zb3

zb4

Беларускае Радыё Рацыя