Пратэстанцкай царкве “Новае Жыццё” пагражаюць крымінальнай адказнасцю
Пратэстанцкай царкве “Новае Жыццё” пагражаюць крымінальнай адказнасцю за малітвы побач з забраным будынкам, – паведамляе Радыё “Свабода”. Малітвы каля царквы цяпер разглядаюцца як сістэматычныя масавыя мерапрыемствы. За іх пагражае адказнасць ажно да крымінальнай.
У лютым пратэстантаў выселілі з будынка царквы. Спярша яны праводзілі сустрэчы ў інтэрнэце. Але калі дастаткова пацяплела, вернікі сталі кожны тыдзень збірацца на аўтастаянцы каля сваёй былой царквы для малітвы.
Будынак “Новага Жыцця” чыноўнікі хацелі адабраць цягам 15 гадоў. Увосень 2006-га вернікі нават ладзілі галадоўку, каб адстаяць свой будынак.
Беларускае Радыё Рацыя