Пратэстны паслявыбарчы рух пачынае структуравацца ў палітычную сілу
Пратэстны паслявыбарчы рух пачынае структуравацца ў палітычную сілу. У Пінску актыўная частка прыхільнікаў перамен пачала абмеркаванне пытання далучэння да дэмакратычных партый. Разлік у першую чаргу на юрыдычнае афармленне, што можа прынесці больш магчымасцяў для дзейнасці.
Гаворыць грамадскі актывіст Анатоль Ваткевіч:
– Канкрэтна да мяне ўжо звярталіся прадстаўнікі партый. Натуральна, што гэта ўсё павінна вырасці не ў дваровыя арганізацыі, таксама добра, бо гэта грамадзянская супольнасць, але больш палітычна актыўныя, дасведчаныя – яны сфармуюцца ў палітычную сілу. Палітычныя сілы ёсць. Магчыма іх трэба рэанімаваць і магчыма, скажам так, амаладзіць. Буду прапаноўваць і сам буду разважаць над гэтым пытаннем.
Магчыма, што неўзабаве ў Пінску паўстане абноўленая арганізацыя Сацыял-дэмакратычнай партыі “Грамада”. Пакуль ладзяцца сустрэчы з прадстаўнікамі палітычных партый.
Беларускае Радыё Рацыя