Пратэстоўцаў, штрафы якім аплацілі фонды, будуць штрафаваць паўторна



Пратэстоўцаў, штрафы якім аплацілі фонды, будуць штрафаваць паўторна.

Кіраўнік менскага ўпраўлення СК Сяргей Паско сёння, 23 сакавіка, заявіў, што выяўляецца значная колькасць фактаў, калі штрафы па адміністрацыйных справах аплачваліся грашыма, якія былі «ўцягнутыя ў злачынны абарот».

«Такім грошам даецца пэўны працэсуальны статус, і з вінаватых па адміністрацыйных справах будуць паўторна спагнаныя штрафы», – запэўніў Паско.

Беларускае Радыё Рацыя

Фота:sk.gov.by