Пратэсты і затрыманні ў Берасці



14 ліпеня ў Берасці, як і па ўсёй краіне, адбыліся акцыі пратэсту супраць нерэгістрацыі кандыдатамі ў Прэзідэнты Рэспублікі Беларусь Віктара Бабарыка і Валера Цапкала. Берасцейцы выйшлі ў цэнтр горада каб выказаць сваё незадавальненне ў розных формах: ад ланцуга ўздоўж праспекта Машэрава, да воклічаў «Жыве Беларусь!». Адбыліся затрыманні пратэстоўцаў, сярод якіх і журналіст аднаго з рэгіянальных выданняў.

Кажа мясцовы праваабаронца Раман Кісляк:

– Каля 35 чалавек затрымалі, частку ў Кобрын адвезлі. Некаторых адпусцілі без суда. А некаторых адвезлі ў Кобрынскі ІЧУ, будзе суд, хутчэй за ўсё.

РР: Ці вызвалены журналіст «Першага рэгіёну»?

– Пакуль нічога не ведаю.

Абнаўляемы спіс затрыманых за акцыі пратэсту ў Беларусі і ў тым ліку ў Берасці можна паглядзець на сайце незарэгістраванага праваабрончага цэнтра «Вясна».

Беларускае Радыё Рацыя

Фота: tut.by