Пратэсты супраць завода АКБ прыпыненыя, але часова



Пратэсты супраць акумулятарнага завода ў Берасці прыпыненыя, але часова. Прычына — жорсткія затрыманні мірнага насельніцтва падчас паслявыбарчых акцый і рэпрэсіі, што ўчынілі ўлады ў адносінах да сваіх апанентаў, — адзначыў праваабаронца Раман Кісляк:

– Былі збіццё, здзекі, абразы і забойствы. У гэтых умовах правядзенне рэферэндуму мы палічылі недапушчальным з маральна-этычнага пункту гледжання. Прайшоў час, сітуацыя змянілася.  Супрацьстаянне ёсць. Я думаю, што мы можам ініцыяваць рэферэндум у Тэльмінскім сельсавеце.

Раман Кісляк звярнуў увагу, што ўжо зараз жыхары Тэльмінскага сельсавету рыхтуюць неабходныя дакументы дзеля таго, каб пачаць працэдуру.

Беларускае Радыё Рацыя, Берасце