Малы памежны рух у Маларыце
Актывісты арганізацыі «Вольны горад» у рамках кампаніі «За малы памежны рух» ужо другі раз за гэты год наведалі мястэчка Маларыта, якое знаходзіцца на сумежжы Беларусі, Украіны і Польшчы.
А яшчэ Маларыта «цешыцца» славай «міліцэйскай сталіцы», бо менавіта адсюль родам большасць берасцейскіх ахоўнікаў правапарадку, кажа каардынатар “Вольнага гораду” Паліна Шарэнда-Панасюк:
— Праца па малым памежным руху працягваецца: у Маларыце актывісты, акрамя традыцыйных буклетаў ды плакатаў, раздавалі мінакам сувенірную прадукцыю: дзеці атрымоўвалі каляровыя балонікі, а дарослыя торбы з лагатыпамі кампаніі. Падчас раздачы завязваліся шматлікія дыскусіі, бо маларытцы, як на дзіва для апалітычных беларусаў, ахвотна размаўляюць на актуальныя тэмы. Мо і колькасць міліцыянтаў звязаная з гэтым?
Паводле Паліны Шарэнды-Панасюк, хочацца спадзявацца, што ўвод малога памежнага руху паспрыяў бы зменам у свядомасці маларытцаў толькі ў лепшы бок. Каб у будучай дэмакратычнай Беларусі слова дэмакратыя для праваахоўнікаў было не пустым гукам.
[Not a valid template]
Беларускае Радыё Рацыя