Працаўніка „Нафтана“ аштрафавалі за распаўсюд „экстрэмізму“
17 гадоў таму
Суддзя суда Лёзненскага раёну Аляксей Лапушынскі 19 чэрвеня за распаўсюд „экстрэмісцкіх“ матэрыялаў пастанавіў пакараць штрафам у памеры 1110 рублёў работніка „Нафтана“ жыхара Полацку Мікіту Белавусава, а таксама канфіскаваць прыладу адміністрацыйнага правапарушэння — мабільны тэлефон мужчыны.
Наяўнасць у тэлефоне „экстрэмізму“ была выяўлена раніцай 17 чэрвеня памежнікамі на пункце пропуску, размешчаным на 42-м кіламетры аўтадарогі Р-21 „Віцебск-Лёзна-Мяжа Расейскай Федэрацыі“ каля вёскі Завольша. Пра наяўнасць у тэлефоне падпіскі на тэлеграм-канал выдання „Зеркало“, памежнікі паведамілі ў Лёзненскае аддзяленне міліцыі, дзе на Белавусава быў складзены пратакол.
Крыніца: „Вясна“