Работнікі пошты папрасілі ў Табулы прабачэння



Рэспубліканскае ўнітарнае прадпрыемства сувязі “Белпошта” прызнала віну супрацоўнікаў Мікашэвіцкай пошты ў дачыненні да паштовай карэспандэнцыі былога інжынера “Граніта” Уладзіміра Табулы.

33kastrycznika-2015-2

У адказе “Белпошты” паведамляецца аб пазбаўленні прэміяльных за люты месяц мікашэвіцкае паштовае кіраўніцтва  Рачынскую і Лукашэвіч, а начальніку Лунінецкай раённай пошты Ніне Дударзе ўказана на недастатковы кантроль за працай падраздзяленняў, кажа Уладзімір Табула:

– Ніна Васільеўна катэгарычна не хацела прызнаваць усе парушэнні. Аднак, пасля таго, як інфармацыя з’явілася на Беларускім Радыё Рацыя, яна змяніла свё меркаванне.

Калі скандальны факт з карэспандэнцыяй Табулы атрымаў агалоску ў прэсе, у той жа дзень начальнік раённай пошты патэлефанавала Уладзіміру Табуле і папрасіла прабачэння:

– Прабачце нашых работнікаў за парушэнні. Па іх тлумачэннях – ніякага злога намеру  ў іхных дзеяннях не было.

Уладзімір Табула судзіцца з прадпрыемствам “Граніт” за незаконнае звальненне. Шмат вядзе перапіскі з дзяржаўнымі органамі. І заўважыў, што на “Граніце” даведваюцца аб адказах да яго раней, чым ён сам. Лісты былі без зваротнага штэмпеля, ішлі доўга  і чамусьці траплялі ў скрыню ягонай маці, што жыве па іншым адрасе.

12

 

 

44

Беларускае Радыё Рацыя