Працэдура надання польскага грамадзянства



У адпаведнасці з польскім заканадаўствам, іншаземец можа атрымаць польскае грамадзянства, калі:

–  знаходзіцца ў Польшчы мінімум 5 гадоў на падставе дазволу на пражыванне, дазволу на побыт доўгатэрміновага рэзідэнта Еўрапейскай супольнасці альбо маючы карту сталага жыхарства.

У падрабязна абгрунтаваных выпадках чужаземец можа атрымаць польскае грамадзянства, нават калі пры гэтым не выконваюцца названыя вышэй умовы.

Наданне польскага грамадзянства абодвум бацькам распаўсюджваецца таксама і на дзяцей, якія знаходзяцца пад іх апекай.

Наданне польскага грамадзянства толькі аднаму з бацькоў распаўсюджваецца і на дзяцей, калі:

1) яны знаходзяцца выключна пад яго бацькоўскай апекай;

2) або другі з бацькоў з’яўляецца грамадзянінам Польшчы;

3) або другі з бацькоў выказаў сваю згоду перад адпаведным органам (консулам ці ваяводам), каб дзіця атрымала польскае грамадзянства.

Наданне ці распаўсюджанне надання польскага грамадзянства дзецям, якія ўжо маюць 16 гадоў, адбываецца толькі з іх згоды.

Польскае грамадзянства надае Прэзідэнт Рэспублікі Польшча. Асобы, якія пражываюць за мяжой, могуць накіраваць заяву да прэзідэнта з просьбай надання ім польскага грамадзянства праз консула Рэспублікі Польшча.

Іншаземец, які хоча набыць польскае грамадзянства, мусіць прадаставіць наступныя дакументы:

1) заяву з просьбай надання польскага грамадзянства да Прэзідэнта Рэспублікі Польшча;

2) афіцыйна завераную копію сапраўднага дакумента, які пацвярджае асобу і грамадзянства заяўніка;

3) афіцыйна завераную копію карты сталага ці часовага побыту, калі іншаземец атрымаў дазвол на пражыванне цізнаходжанне на тэрыторыі Рэспублікі Польшча;

4) копію пасведчання пра нараджэнне;

5) копію пасведчання пра шлюб або іншы дакумент з указаннем сямейнага стану заяўніка (калі былі змены ў сямейным стане);

6) біяграфію;

7) пасведчанне пра спробу атрымання польскага грамадзянства ў мінулым;

8) дакумент, які пацвярджае адсутнасць польскага грамадзянства альбо вызваленне ці адмаўленне ад яго ў выпадку, калі заяўнік ці яго продкі мелі польскае грамадзянства, альбо іх завераныя копіі;

9) актуальную фатаграфію пашпартнага фармату;

10) пасведчанне пра веданне законаў, якія тычацца актуальнага грамадзянства заяўніка.

Да дакументаў, выдадзеных на замежнай мове, неабходна далучыць іх пераклады на польскую мову, зробленыя прысяжным (сертыфікаваным) перакладчыкам ці консулам Рэспублікі Польшча.

Дакументы пад пунктамі 4 і 5 мусяць быць прадстаўлены ў арыгінале.

Іншаземцы, якія пражываюць на тэрыторыі Польшчы на падставе адпаведнага дазволу, павінны далучыць копіі пасведчанняў пра сямейны стан, выдадзеныя польскім ЗАГСам.

Дакументы пад пунктамі 1, 6 і 10 мусяць быць напісаны ад рукі па-польску. Калі заяўнік не ведае польскай мовы, то дакументы могуць быць напісаны ад рукі на іншай мове. Але ў такім выпадку трэба будзе далучыць да іх пераклады на польскую мову, зробленыя прысяжным (сертыфікаваным) перакладчыкам ці консулам Рэспублікі Польшча.

Да заявы з просьбай надання польскага грамадзянства, якое распаўсюджваецца на няпоўнагадовага дзіцяці, калі:

1) звяртаюцца абодва з бацькоў – неабходна далучыць копію пасведчання пра нараджэнне дзіцяці;

2) звяртаецца адзін з бацькоў – неабходна далучыць копію пасведчання пра нараджэнне дзіцяці, а таксама дакумент, у якім перад тэрытарыяльна адпаведным ваяводам альбо консулам Рэспублікі Польшча выказана згода другога з бацькоў, каб дзіцяці атрымала польскае грамадзянства, калі другі з бацькоў не мае польскага грамадзянства;

3) дзіцяці мае 16 гадоў – неабходна далучыць копію пасведчання пра нараджэнне, а таксама пісьмовую згоду дзіцяці на набыццё польскага грамадзянства ці распаўсюджання надання польскага грамадзянства на яго асобу.

Калі заява на наданне польскага грамадзянства тычыцца дзіцяці, якое знаходзіцца пад апекай, то да яе трэба далучыць пісьмовае пасведчанне апекуна, у якім ён перад тэрытарыяльна адпаведным ваяводам альбо консулам Рэспублікі Польшча выражае сваю згоду на наданне дзіцяці польскага грамадзянства.

За прыняцце заявы і разгляд дакументаў у справе надання польскага грамадзянства, а таксама за дастаўку рашэння пра наданне польскага грамадзянства неабходна аплаціць консульскі збор.

Беларускае Радыё Рацыя