Працэс беатыфікацыі біскупа Зыгмунта Лазінскага замарудзіўся
Амаль стагоддзе таму адбылася пераломная падзея ў развіцці беларускай мовы – ў снежні 1918 года ў Менскім катэдральным касцёле па-беларуску загучала святое Евангелле. Першую афіцыйную багаслужбу правёў біскуп Зыгмунт Лазінскі і манах-марыянін Фабіян Абрантовіч. Ад гэтага часу беларуская мова актыўна выкарыстоўваецца ў рэлігійным жыцці краіны.
Зыгмунт Лазінскі змяняе стаўленне да касцёлу на Беларусі, набліжае яго да звычайных людзей. Разам са сваімі паплечнікамі пачынае фармаванне Беларускай каталіцкай царквы.
Ужо паўстагоддзя Ватыкан вядзе працэс залічэння Лазінскага да ліку блажэнных, адзначае біскуп Казімір Велікаселец:
– Усе дакументы аформлены, усе падпісаныя. Тыя цуды, якія былі пададзеныя на беатыфікацыю, ад якіх залежыць беатыфікацыя. Аднак былі заменены дактары ў той камісіі, з’явіліся новыя, і яны знайшлі нейкія прычыны, што не могуць гэтыя цуды прызнаць. Касцёл моліцца аб цудах з удзелам Зыгмунта Лазінскага.
Сваімі дзеяннямі Зыгмунт Лазінскі аказаў падтрымку беларускаму руху, але з прыходам бальшавікоў у 1920 годзе справа прыпыняецца, а самаго Лазінскага арыштоўваюць.
Пятро Савіч, Беларускае Радыё Рацыя