«Працэсы русіфікацыі — ненармальныя»
«Беларуская мова – гэта каштоўнасць, ад якой не трэба адмаўляцца, а працэсы русіфікацыі — ненармальныя», — да такой высновы прыйшлі ўдзельнікі круглага стала «Прававое становішча і перспектывы развіцця беларускай мовы». Мерапрыемства адбылася ў Гомелі з нагоды Міжнароднага дня мовы. Круглы стол арганізавалі гомельскія прадстаўніцтвы праваабарончага цэнтру «Вясна» і Беларускага Хельсінкскага камітэта.
Сябра БХК Віктар Адзіночанка зазначае, што «нягледзячы на тое, што большасць беларусаў размаўляе на трасянцы, сацыялагічныя даследаванні паказваюць, што беларусы называюць беларускую мову роднай і лічаць яе каштоўнасцю». Таксама праваабаронца заўважае паляпшэнне стаўлення з боку ўладаў да беларускай мовы.
Беларускае Радыё Рацыя
