Праціўніка завода АКБ Марачэўскага пакаралі штрафам



Суд Ленінскага раёна Берасця аштрафаваў на 1020 рублёў праціўніка акумулятарнага завода Аляксандра Марачэўскага.

Паводле суда, актывіст паўторна цягам года парушыў парадак арганізацыі ці правядзення масавых мерапрыемстваў. 25 кастрычніка Марачэўскі ўдзельнічаў у агітацыйным пікеце ў Берасці кандыдаткі ў дэпутаты Палаты прадстаўнікоў Паліны Шарэнды-Панасюк. Разам з Андрэем Сліжом ён раздаваў інфармацыйныя матэрыялы пра ўздзеянне свінца на арганізм чалавека. Адным з пунктаў праграмы Шарэнды-Панасюк было закрыццё акумулятарнага заводу.

Нагадаем, што пратэсты супраць акумулятарнага завода ў Берасці трываюць ад пачатку 2018 года.

Беларускае Радыё Рацыя

Фота brestspring.com