Праціўнікі завода АКБ зноў сабраліся ў цэнтры Берасця
Каля 120 чалавек чарговы раз у Берасці выйшла ў знак пратэсту супраць будаўніцтва акумулятарнага завода. Супрацоўнікі праваахоўных органаў папярэдзілі ўдзельнікаў мерапрыемства, што яно несанкцыянаванае, і што за гэта прадугледжаная адказнасць.
Берасцейцы распавялі пра тое, ці нейкім чынам за тыдзень змянілася сітуацыя пасля прыезда ў горад кіраўніка дзяржавы:
– Адносіны неадназначныя. Бо мне хацелася б, каб ён дакладна сказаў, што тут акумулятарнага заводу не будзе. Хацелася б канкрэтыкі.
– Надзея вельмі маленькая, таму што краіна жыве ў хлусні. Ніхто праўду не кажа. Гавораць адно, а робяць зусім іншае.
Пакуль вырашылі, што ад пратэстоўцаў будзе чатыры кандыдаты, якія прымуць удзел у парламенцкай кампаніі. Днямі плануюцца пікеты па зборы подпісаў адначасова ў 5-6 кропках горада.
Беларускае Радыё Рацыя, Берасце
