Праціўнікі будаўніцтва акумулятарнага завода зноў сабраліся на пратэст у Берасці
Праціўнікі будаўніцтва акумулятарнага завода 27 раз сабраліся на пратэст на плошчы Леніна ў Берасці. Усяго, на акцыю па „кармленні галубоў” выйшла каля паўсотні чалавек.
Каментуе блогер Сяргей Пятрухін:
— Я абмяркоўваю з людзьмі,чаму так мала людзей прыходзіць. Мы думаем, што калі было больш людзей, было б круцей і быў бы зразумелы настрой грамадства. Мы прыйшлі да высновы, што ўсе баяцца і таксама абмяркоўваем, што рабіць далей.
Гэтым разам прысутнасці сілавікоў на плошчы і ў навакольных дварах не назіралася. „Берасцейцы па-ранейшаму не выходзяць бо баяцца страціць працу ці трапіць пад адміністрацыйны пераслед”, – лічаць пратэстоўцы.
Беларускае Радыё Рацыя, Берасце
