Праціўнікі ТАА „АйПауэр” таксама супраць інтэграцыі з Расеяй
Каля ста пяцідзесяці чалавек прайшліся па вуліцах Берасця, каб прадэманстраваць сваю нязгоду з будаўніцтвам акумулятарнага завода.
Гэтым разам яны абмяркоўвалі і пытанне інтэграцыі Беларусі і Расеі, — распавялі самі ўдзельнікі акцыі:
– Вельмі шмат незадаволеных. Ніхто не хоча губляць незалежнасць. Сябраваць, канешне, можна з Расеяй, а таксама з Украінай, Польшчай, Літвой, але цалкам далучацца да Расеі нельга.
– Незалежнасць Беларусі для мяне самае актуальнае пытанне на сёння. Беларусь павінна быць незалежнай. Мы маем сваю дзяржаву. З Расеяй нас нічога не аб’ядноўвае. Абсалютна.
Сустрэчы супраць з’яўлення шкоднага прадпрыемства блізу Берасця ладзяцца ўжо амаль два гады. Жыхары горада дамагаюцца поўнага закрыцця шкоднай вытворчасці.
Беларускае Радыё Рацыя, Берасце