Праціўнікі завода „АйПаўэр” сустрэнуцца з прадстаўніком аблвыканкама
Актывісты з ліку прадстаўнікоў ініцыятыўнай групы праціўнікаў акумулятарнага завода „АйПаўэр” збіраюцца на сустрэчу ў Берасцейскі аблвыканкам. „Плануецца, што іх прыме выконваючы абавязкі старшыні”, – паведамляе праваабаронца Раман Кісляк:
– Мы запісаліся на асабісты прыём да старшыні Берасцейскага аблвыканкама па пытанні выканання распараджэння Анатоля Ліса пра прыпыненне будаўніцтва завода “АйПаўэр”. Мы хацелі б абмеркаваць, якім чынам гэта выконваецца. Нам сказалі, што Анатоль Васільевіч паедзе на форум у Санкт-Пецярбург, і нас прыме ягоны намеснік.
Сустрэча запланавана на сераду, 17-га ліпеня, а 10-й гадзіны раніцы. „Там назапасіліся пытанні. Ёсць пытанні пра тое як выконваецца, альбо не выконваецца распараджэнне пра прыпыненне будаўніцтва акумулятарнага завода”, – падсумоўвае Раман Кісляк.
Беларускае Радыё Рацыя
