Праціўнікі завода АКБ адчулі сябе падманутымі



Чарговы раз праціўнікі акумулятарнага завода сустрэліся з новымі ўласнікамі вытворчасці і выканаўчымі ўладамі. Але — безвынікова.

Частка людзей проста сышла з мерапрыемства, паколькі палічыла сябе не пачутымі, распавёў берасцейскі праваабаронца Раман Кісляк:

– Пасля прапановы правесці грамадскае абмеркаванне, якое не было падтрымана, частка людзей сышла. Амаль тры гадзіны праходзіла сустрэча. Людзі задавалі пытанні, большасць з іх засталіся без адказу.

Людзі пазнаёміліся з новымі ўласнікамі, але засталіся расчараванымі, кожны сышоў са сваім меркаваннем, падагульніў Раман Кісляк.

Беларускае Радыё Рацыя, Берасце