Праціўнікі завода АКБ чакаюць вынікі камісіі



28 траўня – апошні дзень працы прыёмнай камісіі на акумулятарным заводзе “АйПаўэр”, што пад Берасцем. Пра гэта паведамляюць прадстаўнікі ініцыятыўнай групы праціўнікаў завода ў сваім Telegram-канале “Свінцовая варта”:

Шанцы заўсёды ёсць. І нават калі гэты завод уступіць у строй, мы ўсё роўна будзем змагацца, пакуль ён не будзе закрыты. Таму наш настрой адназначна катэгарычны: не заводу!

Таксама ля прахадной завода ад 09:00 раніцы пачаўся збор актывістаў, якія збіраюцца даведацца пра вынікі працы камісіі.

Беларускае Радыё Рацыя, Берасце