Праціўнікі завода АКБ пераапрануліся ў Дзеда Мароза і Снягурку
У Берасці на плошчы Леніна 6 студзеня чарговы раз сабраліся праціўнікі будаўніцтва акумулятарнага завода, піша БелаПАН. Такія сустрэчы праходзяць тут кожную нядзелю з 25 лютага 2018 года.
Паводле інфармацыйнага агенцтва, а 12:20 на плошчы знаходзілася каля 170 чалавек. Ролю дзеда Мароза выконваў берасцеец Віталь Казак, якога затрымалі супрацоўнікі ДАІ 30 снежня. Казак збіраўся правесці на плошчы навагодняе свята.
Дзед Мароз распавёў удзельнікам акцыі пра гісторыю Берасця, якое сёлета святкуе 1000-годдзе. Таксама Дзед Мароз і Снягурка раздавалі дзецям цукеркі за вершы і фатаграфаваліся з удзельнікамі акцыі.
Акцыя «скончылася без інцыдэнтаў».
Фота: TUT.by