Праціўнікі завода АКБ спрабуюць наладзіць дыялог з уладамі



Ініцыятыўная група праціўнікаў будаўніцтва акумулятарнага завода пад Берасцем з пераменным поспехам спрабуе наладзіць дыялог з беларускімі ўладамі. Яны спрабуюць звязацца з чыноўнікамі праз прыёмныя, прамыя тэлефонныя лініі і афіцыйныя звароты. Яны хочуць пачуць адказы на пытанні і давесці свае факты, звязаныя з небяспекай будучага завода АКБ. Каментуе праваабаронца Уладзімір Вялічкін:

– Слухаюць таго ж Зміцера Бекалюка, які даводзіць інфармацыю пра тое, як Міністэрства аховы навакольнага асяроддзя не надта жадае з імі сустракацца. І ўвогуле пазбягаюць даваць нейкую інфармацыю датычна завода.

У большасці выпадкаў чыноўнікі запэўніваюць, што завод з’яўляецца небяспечным, а яго будаўніцтва з’яўляецца сацыяльна і эканамічна абгрунтаваным. Усе размовы з чыноўнікамі праціўнікі будаўніцтва завода страюцца дакументаваць шляхам аўдыёзапісаў.

Беларускае Радыё Рацыя, Берасце