Працоўны кодэкс перакладзены на беларускую мову
На беларускую мову перакладзены асноўны дакумент, які рэгулюе працоўныя і звязаныя з імі адносіны, — Працоўны кодэкс Рэспублікі Беларусь, паведамілі ў Нацыянальным цэнтры прававой інфармацыі.
Пераклад ухвалены экспертным саветам, які складаецца з прадстаўнікоў Нацыянальнай акадэміі навук, Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу, Міністэрства юстыцыі, Міністэрства культуры, Нацыянальнага цэнтра прававой інфармацыі, Нацыянальнага цэнтра заканадаўства і прававых даследаванняў, вядучых ВНУ краіны і іншых арганізацый, у тым ліку недзяржаўных.
Ён рэкамендаваны для размяшчэння на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.