Працоўныя Берасця салідарныя, але не страйкуюць
Пра гэта паведаміла старшыня мясцовага аддзялення прафсаюза радыёэлектроннай прамысловасці і давераная асоба Святланы Ціханоўскай на прэзідэнцкіх выбарах у Берасці Зінаіда Міхнюк:
– У Берасці створаны страйкам. З усіх прадпрыемстваў на нас выйшлі работнікі. Але пакуль вядзецца тлумачальная праца, што гэта трэба рабіць па ўсёй краіне. Я хачу сказаць, што ў Берасці такіх прадпрыемстваў, ад якіх залежыць казна, вельмі мала. Я ўжо ганарылася “Газаапаратам”, тым што яны зрабілі – стварылі калону пад сцягамі і прыйшлі.
«Нам патрэбна весці тлумачальную працу ў працоўных калектывах», – падсумавала Зінаіда Міхнюк.
Пакуль удзел у пратэстах супраць вынікаў выбараў з працоўных калектываў Берасця ў выглядзе шэсцяў і ланцугоў салідарнасці прынялі ўдзел: СП ААТ «Брэстгазаапарат», РУП «Брэстэнэрга» і некаторыя іншыя.
Беларускае Радыё Рацыя