Працоўныя судзяцца з дырэктарам Слонімскага ЖРЭА



Суд Гарадзенскай вобласці разглядае справу шасці работнікаў камунальнага прадпрыемства “Слонімскае жыллёвае рамонтна-эксплуатацыйнае аб’яднанне”. Працоўныя з’яўляюцца сябрамі Беларускага прафсаюза радыёэлектроннай прамысловасці і ў свой час звярнуліся ў суд першай інстанцыі са скаргай на кіраўніка прадпрыесмтва, які сваімі загадамі аб змяненні графіка працы парушыў правы працоўных. Акрамя таго, на прадпрыемстве не адбываецца індэксацыя заробкаў, прадугледжаная заканадаўствам.

Актывіст прафсаюза радыёэлектроннай прамысловасці Міхаіл Сашко лічыць, што ў сітуацыі з працоўнымі відавочны факт дыскрымінацыі па прафсаюзнай прыналежнасці і злоўжыванні службовымі паўнамоцтвамі кіраўніка прадпрыемства:

– Як можна зразумець такога кіраўніка, які на выплату індэксацыі работнікам не мае фінансавых сродкаў. І ў той жа час атрымлівае (гэта дасканала вядома) да Дня абаронцы Айчыны каля 6 млн прэміі – гэта  дырэктар КУП „Слонімскае ЖРЭА”  Сыантовіч Мікалай Мікалаевіч.

На паседжанні суддзя запатрабавала шэраг дакумантаў і тлумачэнняў ад прадстаўніка камунальнага прадпрыемства “Слонімскае жыллёвае рамонтна-эксплуатацыйнае аб’яднане”. У сувязі з адсутнасцю неабходных дакумантаў суд перанесены на больш позні тэрмін.

Беларускае Радыё Рацыя, Гародня