Працоўныя выставілі ультыматум кіраўніцтву “Пінскдрэва”



Ультыматум кіраўніцтву холдынга “Пінскдрэў” выставіў Савет працоўных прадпрыемства – гэта нефармальнае аб’яднанне працоўных паўстала пасля пратэстаў у 2012 годзе. Савет заклікае годна ўшанаваць памяць загінулых 25 кастрычніка 2010 года працоўных, і каб матэрыяльная дапамога была аказаная ўсім пацярпелым у выніку трагедыі.

Калі кіраўніцтва холдынгу праігнаруе прапановы, актывісты абяцаюць дзейнічаць па іншым плане:

– Накіравалі ліст кіраўніцтву, дзе папрасілі падтрымаць нашае рашэнне, каб усім пацярпелым, а таксама сем’ям загінулых выплацілі грашовую дапамогу. А таксама ў памяць ахвяр трагедыі 25 кастрычніка быў дадзены гудок. Пачакаем, што яны нам адкажуць. У выпадку адмовы ці адсутнасці адказу права на далейшыя дзеянні мы пакідаем за сабою.

Нагадаем, што 25 кастрычніка 2010 года на адной з фабрык мэблевага холдынга “Пінскдрэў” адбыўся выбух, у выніку якога загінула 14 чалавек і пацярпелі дзясяткі працоўных. Следства прызнала віну адміністрацыі, якая неналежным чынам сачыла за бяспекай і эксплуатацыяй прамысловых прылад.

Беларускае Радыё Рацыя

Фота vb.by