Працы конкурсу “Прэс-фота Беларусі 2015” – у Гародні
Вынікі нацыянальнага конкурсу “Прэс-фота Беларусі 2015” паказаны ў Гародні. Гарадзенцы сталі другімі пасля менчукоў, дзе адкрылася выстава работ па васьмі намінацыях. Сярод іх чацвёра гарадзенцаў: Наталля Дораш, Сяргей Марозаў, Аляксандр Саенка ды Яўген Навак. Прадстаўніца конкурсу Юлія Катаржынская кажа, што адна з тэмаў фотаработ была непасрэдна звязана з вайной ва Украіне.
– Самыя экспрэсіўныя для мяне – гэта фотаздымкі, прысвечаныя падзеям ва Украіне. Бо тут ёсць усё: і вогнішча, і кроў. Яны перадаюць умовы, у якіх працавалі журналісты. І яны, сапраўды, прыпыняюць мінакоў і прымушаюць задумацца над тым, што і як там адбываецца.
Як паведамілі арганізатары выставы, у конкурсе, апрача беларускіх, удзельнічалі таксама ўкраінскія фотарэпарцёры. Агулам на выставе 155 фотаздымкаў, якія наведнікі арт-галерэі “Крыга” змогуць глядзець да 9-га траўня.
[Not a valid template]
Якуб Сушчынскі, Беларускае Радыё Рацыя, Гародня
Фота аўтара