Працяг канфлікту вакол Спораўскага возера



Жыхары вёскі Спорава страцілі археалагічны аб’ект, зацверджаны дакументальна 50 гадоў таму – стаянку часоў неаліта на беразе возера Спораўскае.

На гэтым месцы арандатар возера Анатоль Заблоцкі з Баранавічаў пабудаваў катэдж з дазволу раённых уладаў, а пазней і Нацыянальнай акадэміі навук, экспертызу ў якой замовіў і аплаціў сам Заблоцкі.

[Not a valid template]

Жыхары Спорава звярнуліся ў Генеральную пракуратуру, каб праверыць законнасць забудовы, кажа актывіст кампаніі “Гавары праўду” Валянцін Лазарэнкаў:

– Улада сцвярджае, што калі стаіць ахоўная шыльда, але няма квадратуры, на якім ён стаціь, то гэта як бы і “не помнік”: курган можа быць разаараны, забудаваны і нават Курапаты не маюць акрэсленай тэрыторыі, таму могуць быць знесеныя бульдозерам.

Паводле нашага суразмоўцы, паўстагоддзя зямля мела гістарычную каштоўнасць і не забудоўвалася, пакуль не з’явіўся чалавек з вялікімі грашыма. І стаянка раптам “была змыта вадой з возера”.

Цяпер Бярозаўскі райвыканкам, як гаворыцца ў адказе з пракуратуры, хадайнічае, каб выключыць стаянку з Дзяржаўнага спісу гісторыка-культурных каштоўнасцяў.

Беларускае Радыё Рацыя