Працяг разгляду справы футбольных заўзятараў
Разгляд скаргі футбольных заўзятараў, затрыманых за шалікі з “Пагоняй”, адбудзецца 4 снежня. Менавіта на гэты дзень Менскі гарадскі суд прызначыў паседжанне. Інтарэс да справы падагрэў афіцыйны твітар Міністэрства ўнутраных справаў Беларусі, які размясціў відэа бойкі ў Жыткавічах. На стужцы чалавек у майцы з выявай “Пагоні” збіваў іншага, у каго такіх сімвалаў не было.
“Цяпер будзем спрабаваць далучыць да справы новыя матэрыялы,” – гаворыць заўзятар Зьміцер Хведарук.
– На гэтым паседжанні мы хочам запатрабаваць ад Міністэрства ўнутраных спраў яшчэ і відэаматэрыялы справы. Няхай пакажуць, што адбывалася ў Барысаве на стадыёне, каб пацвердзіць або абвергнуць тыя абвінавачванні, якія нам выстаўлялі яшчэ 13 кастрычніка ў Барысаўскім судзе.
Інцыдэнт з арыштамі на матчы Беларусь-Македонія адбыўся 12 кастрычніка. Трох заўзятараў аштрафавалі за нібыта хуліганства на 10 базавых велічыняў.
Беларускае Радыё Рацыя