Працягвае працу судовы канвеер на Берасцейшчыне
Сваю працу працягвае судовы канвеер на Берасцейшчыне.
У прыярытэце – справы за абразу прадстаўніка ўладаў, падпіска на экстрэмісцкія рэсурсы ды перадача дадзеных па ваенных аб’ектах у сувязі з вайной ва Украіне ці выказванні, што не задавольваюць уладаў, адносна расейскай агрэсіі, – распавяла праваабаронца Ганна:
– Трэнды ў тым, што ўсё яшчэ актыўна працягваюцца рэпрэсіі, у тым ліку праз затрыманні, праз адміністрацыйныя справы, праз крымінальныя справы. Больш за ўсё ўвагі мы надаем крымінальным справам у сваіх аглядах, паколькі там нашмат сур’ёзныя тэрміны зняволення. Але розныя віды ціску ўсё яшчэ працягваюцца па палітычных прычынах.
Яна дадала, што зараз цяжка весці ўлік колькасці крымінальных палітычна матываваных спраў, а таксама колькасці пацярпелых жыхароў Берасцейшчыны. Прычына таму – крымінальны пераслед за кантакт з прадстаўнікамі праваабарончай супольнасці і як вынік страх у грамадстве.
Беларускае Радыё Рацыя