Працягваецца блакіроўка сайтаў



У карыстальнікаў з Беларусі назіраюцца праблемы з доступам да сайту гомельскага інтэрнэт-выдання „Флагшток” і „Народныя навіны Віцебска”. Магчыма, яго, як і многія незалежныя інтэрнэт-рэсурсы, заблакаваў Мінінфарм.

Пры ўвядзенні адрасу flagshtok.info на тэрыторыі Беларусі з’яўляецца паведамленне «Доступ да інфармацыйнага рэсурсу абмежаваны на падставе рашэння Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь, прынятага ў адпаведнасці з Законам Рэспублікі Беларусь „Аб сродках масавай інфармацыі“».

Раней улады прызналі матэрыялы «Флагштока» экстрэмісцкімі. Сайт ужо апынаўся пад блакаваннем 21 жніўня 2020 году.

Таксама ўлады заблакавалі «Народныя навіны Віцебску».

Абодва сайты дасяжныя з тэрыторыі Беларусі праз VPN.

Беларускае Радыё Рацыя