Працягваецца канфлікт у вёсцы Спорава



Берасцейская абласная пракуратура паведаміла жыхарам вёскі Спорава Бярозаўскага раёна, што будаўніцтва катэджа на месцы стаянкі неаліту цяпер ужо былым арандатарам возера Спорава Анатолем Заблоцкім было законным. Пракуратура спаслалася на вывады экспертызы, праведзенай за грошы Заблоцкага навукоўцам гістарычнага аддзела Акадэміі навук. Кажа намеснік старшыні Берасцейскай абласной сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада) Валянцін Лазрэнкаў, які дапамагае вяскоўцам у гэтым пытанні:

– Перад тым, як скасаваць нейкі помнік, прызнаючы, што ён памылкова быў вызначаны, то трэба правесці сур’ёзнае даследаванне. Ці лічыць сёння сур’ёзным даследаваннем два-тры шурфы, пасля таго, як ужо быў пабудаваны дом? Да таго ж нідзе не было апублікавана, што памылкова там было нешта заяўлена ў 60-х гадах.

Паводле Лазарэнкава, спораўцы ўпарта бачаць праяўленне карупцыйнай схемы ў знішчэнні важнага гістарычнага помніка. Яны лічаць, што павінны быць прыцягнуты да крымінальнай адказнасці ўсе чыноўнікі, чые подпісы стаяць пад дазволам на будаўніцтва катэджа.

Беларускае Радыё Рацыя