Працягваецца пратэст супраць будаўніцтва акумулятарнага завода



Больш за 40 сутак адсядзелі за кратамі толькі за красавік у Берасці праціўнікі будаўніцтва акумулятарнага завода.

Большасць з іх вінавацілі ў здзяйсненні адміністрацыйных правапарушэнняў, а менавіта ва ўдзеле ў несанкцыянаваных мерапрыемствах, кажа праваабаронца Уладзімір Вялічкін:

– Варта адзначыць, што гэта таксама зрабіла пазітыўны ўплыў на сам ізалятар, на ўмовы ўтрымання, хаця там яшчэ шмат працы. Дзясяткі актывістаў былі аштрафаваныя буйнымі штрафамі, дзясяткі актывістаў выклікаліся на размовы, дзе на іх складалі пратаколы-апытанні і пратаколы адміністратыўнага правапарушэння.

Як адзначыў праваабаронца, улады разлічвалі на тое, што ім удасца запалохаць актыўную частку грамадства, але ў іх гэта не атрымалася.

Беларускае Радыё Рацыя, Берасце