Працягваецца праверка ў адносінах да ўладальнікаў крамы «Князь Вітаўт»
У Берасці працягваецца праверка ў адносінах да ўладальнікаў крамы «Князь Вітаўт» . Дзеянні пачаў аддзел па барацьбе з эканамічнымі злачынствамі, а пазней далучылася падатковая інспекцыя, — распавёў саўладальнік крамы «Князь Вітаўт» і інтэрнэт-крамы kniz.by Алег Чапараў:
– Усё ж такі арыштавалі канфіскаваныя ў офісе сцягі каля 340 штук і каля 50 світшотаў з Пагоняй. Арыштавалі, як яны патлумачылі, у залік забеспячэння штрафу. То бок, у залік таго штрафу, які толькі яшчэ можа будзе нам прадпісаны па эканамічным судзе.
АБЭЗ і падаткавую інспекцыю ў Берасці найбольш цікавяць беларуска-арыентаваныя тавары. У тым ліку тыя, што маюць бел-чырвона-белыя калеры ці крэатыўныя надпісы.
Беларускае Радыё Рацыя, Берасце
Фота: facebook.com/kramaKniazVitaut