Працягваецца суд над студэнтамі
Працягваецца суд над студэнтамі. У Савецкім раённым судзе Менска працягваецца працэс па “справе студэнтаў”, на якім 12 чалавек вінавацяць у арганізацыі масавых беспарадкаў у менскіх ВНУ восенню 2020 года.
На працэсе ўжо апыталі сведак. 22 чэрвеня пракуроры пачалі зачытваць матэрыялы 19-га тома справы і за дзень дабраліся да 25-га. Паводле прадстаўніка абвінавачвання, усяго ў справе 36 тамоў. У судовай залі назіраюць за працэсам больш за 30 чалавек. У асноўным гэта сваякі і сябры падсудных. Прыходзілі і замежныя дыпламаты. З пачутых матэрыялаў яны маглі скласці ўражанне пра тое, што падштурхнула падсудных да пратэстаў, пра іх намеры і магчымасці.
Сёння, 23 чэрвеня, працэс працягнецца. Пасля вывучэння ўсіх тамоў справы пачнуцца допыты абвінавачаных.
Беларускае Радыё Рацыя