Працягваецца суд над журналісткай і лекарам



23 лютага — трэці дзень у судовым працэсе па справе журналісткі Tut.by Кацярыны Барысевіч і доктара лякарні хуткай медыцынскай дапамогі Арцёма Сарокіна.

Справу разглядае суд Маскоўскага раёна Мінска ў будынку Дома правасуддзя на вуліцы Сямашкі, нагадвае Tut.by. Працэс праходзіць у закрытым рэжыме. Абвінавачваюць Кацярыну і Арцёма паводле часткі 3 артыкула 178 «выдаванне медыцынскай таямніцы, што пацягнула цяжкія наступствы». Ужо больш за тры месяцы, ад 19 лістапада, яны знаходзяцца за кратамі.

Барысевіч і Сарокіну пагражае да трох гадоў зняволення толькі за тое, што яны агучылі інфармацыю пра адсутнасць алкаголю ў крыві забітага мастака Рамана Бандарэнкі. Пра тое, што хлопец нібыта быў п’яны заявіў Аляксандр Лукашэнка і Следчы камітэт.

Беларускае Радыё Рацыя 

Фота: tut.by