Працягваецца судовы разгляд справы Уладзіміра Табулы



У судзе Лунінецкага раёна прайшло два працэсы па справе звольненага інжынера па тэхніцы бяспекі Уладзіміра Табулы. Высвятляецца парушэнне закона пры пераводзе Табулы намеснікам начальніка аддзела аховы бяспекі працы ў 2014 годзе, кажа Уладзімір Малей, абаронца Табулы ў судзе, прававы інспектар прафсаюза радыёэлектроннай прамысловасці.

– Пры пераводзе чалавека на новую пасаду выдаюць загад. У аддзеле кадраў гэты загад не праводзяць. Запіс у працоўную кніжку не праводзяць. Чалавек працуе на новай пасадзе, атрымлівае зарплату адпаведна новай пасадзе. Праз некаторы час работніку паведамляюць: вы не падыходзіце да працы на гэтай пасадзе, вяртайцеся працаваць на старую пасаду. Няма такога выпрабавальнага тэрміну пры пераводзе на вышэйшую пасаду.

Паводле Уладзіміра Малея, суд і пракуратура павінны спыніць такую заганную практыку на прадпрыемстве пры пераводзе работніка на іншую пасаду. Тэрмін іспыту на тры месяцы дзейнічае толькі пры прыёме на работу.

Беларускае Радыё Рацыя