Працягваецца ціск на палітвязня Ігара Салаўя



У лютым, за нібы сістэматычнае парушэнне дысцыпліны, яго на два гады перавялі з бабруйскай калоніі ў жодзінскую турму. Але адміністрацыя і гэтай установы пачала заяўляць пра непадпарадкаванне, маўляў Салавей злосны парушальнік.

Ігар Салавей. Фота: „Вясна”

У сувязі з гэтым палітвязень мае шмат абмежаванняў, – адзначае грамадская дзяячка Вераніка Іванова:

– На вялікі жаль тое, што можна было даслаць паслалі, новае паслаць немагчыма. Прынамсі на сённяшні дзень. Таму што ён абмежаваны ў пасылках, ён абмежаваны ў паштовых пераводах, грашовых пераводах. Наколькі мне вядома, Гульнёй павезла ў тым плане, што з ім знаходзіцца чалавек, які быў пераследаваны за палітычныя дзеянні. Таму як мінімум у яго ёсць суразмоўца і кола зносін.

Ігар Салавей быў затрыманы ў верасні 2020 года па гучнай “Пінскай справе” і неўзабаве асуджаны на шэсць гадоў пазбаўлення волі, акрамя таго ён павінен сплаціць матэрыяльную шкоду камунальнікам Пінска і міліцыянтам.

Беларускае Радыё Рацыя