Працягваецца ціск на палітзняволенную Паліну Шарэнду-Панасюк
Працягваецца ціск на палітзняволенную Паліну Шарэнду-Панасюк.

Яна была змешчаная на 50 дзён у ШІЗА ў гомельскай калоніі. Таксама цягам трох месяцаў яна была ўтрыманая ў памяшканні камернага тыпу, – адзначыла праваабаронца спадарыня Ганна, якая ў мэтах бяспекі не называе сваё прозвішча:
– Пра ШІЗА нам вядома, што адным з абмежаванняў з’яўляецца абмежаванне права перапіскі поўнасцю. Даводзіцца спаць на падлозе, бо не адкідваюць нары. Вады нармальнай няма, з крана ідзе толькі халодная.
Таксама літаральна два тыдні таму палітзняволеную асудзілі дадаткова па частцы 2 артыкула 411 Крымінальнага кодэксу Рэспублікі Беларусь або злоснае непадпарадкаванне патрабаванням адміністрацыі папраўчай установы.
Беларускае Радыё Рацыя
