Працягваецца ціск на ўдзельнікаў акцыі ў Свіслачы



Сын грамадскага актывіста Алеся Меха з Кобрына Антон атрымаў папярэджанне за ўдзел у акцыі ўшанавання памяці паўстанцаў Каліноўскага ў Свіслачы.

Антон Мех вучыцца ў Польшчы па праграме Каліноўскага, таму на камісіі па справах непаўнагадовых яго прадстаўляў бацька Алесь Мех.

Па яго патрабаванню прыехалі на пасяджэнне і свіслацкія сведкі-міліцыянты Юры Садоўскі і Дзяніс Паўлючэня:

– Пасяджэнне цягнулася паўтары гадзіны, аргументавалася відэастужкай, дзе яны здымалі нас падчас ушанавання памяці герояў паўстанцаў Каліноўскага. Яны казалі: “Вось глядзіце, яны там ідуць у арганізаванай калоне”. Ім хапіла таго, што мы ішлі па пешаходнай сцежцы.

Алесь Мех лічыць, што праз сына ціснуць на яго, як аднаго з арганізатараў беларускага народнага руху за незалежнасць.

Беларускае Радыё Рацыя