Працягваецца Тыдзень супраць катаванняў
З 19 па 26 чэрвеня праходзіць Тыдзень супраць катаванняў. Беларуская праваабарончая супольнасць падрыхтавала шмат мерапрыемстваў пра здзекі і катаванні, якія не спыняюцца ў Беларусі з 2020 года ні на дзень.
Завершыць Тыдзень старэйшая ў Беларусі праваабарончая арганізацыя «Вясна», кажа сябра «Вясны» Дзіяна Пінчук:
-У 19.00 мы пачнем пісаць лісты палітвязням. А ў 20.00 па варшаўскім часе ўжо пачнецца само чытанне гэтых гісторый пад музыку купалаўца Эрыка Арлова-Шымкуса. Гэта гісторыі былых палітвязняў Валадаркі і калоній, былых арыштантаў Акрэсціна, тых, хто праходзіў праз катаванні КДБ, таксама знаходзіўся ў Беларусі ў чаканні суда і вымушаны быў пакінуць Беларусь. Гэтыя ўсе гісторыі будуць чытаць беларускія акторы і акторкі.
Паводле Дзіяны Пінчук, у Варшаве а 19-й гадзіне можна будзе прыйсці ў памяшканне «Пад жырандоляй» Hoza 41, lok.2 і паўдзельнічаць у мерапрыемствах. Таксама чытанне можна будзе паглядзець і па анлайн-трансляцыі на ютуб-канале «Вясны» у 19 гадзін па беларускім часе, у Польшчы – на гадзіну раней.
Цалкам матэрыял слухайце ўдалучаным гукавым файле:
Беларускае Радыё Рацыя