Працягваецца закрыты суд над філосафам Уладзімірам Мацкевічам
Менскі абласны суд 15 чэрвеня пацягвае разгляд крымінальнай справы філосафа і стваральніка “Лятучага ўніверсітэту” Уладзіміра Мацкевіча.

Справу разглядае суддзя Сяргей Епіхаў.
Палітзняволенага Мацкевіча абвінавачваюць у арганізацыі і падрыхтоўцы дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак (ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса), стварэнні экстрэмісцкага фарміравання (ч. 1 арт. 361-1) і абразе прэзідэнта (ч. 1 арт. 368).
Уладзімір Мацкевіч быў затрыманы 4 жніўня 2021 года пасля вобшуку ў доме ў межах крымінальнай справы. Яму выставілі абвінавачванне ў „арганізацыі дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак” (арт. 342 Крымінальнага кодэкса). 4 студзеня 2022 яму працягнулі тэрмін утрымання пад вартай яшчэ на месяц, да 4 лютага.
Да суда ўтрымліваўся ў СІЗА №1 Менска.
Судовы працэс пачаўся 9 чэрвеня. За гэты час абвінавачванне агучыла паказанні ўдзельнікаў платформы «Сход».
Сёння, 15 чэрвеня, у судзе праходзіць допыт сведак з боку абароны.
