Працягваецца збор сродкаў на помнік Жызнеўскаму



Працягваецца збор сродкаў  на помнік Міхаілу Жызнеўскаму – беларусу, які загінуў у час падзей на Майдане ў Кіеве. Акрамя Гародні,  грошы збіраюць у Гомелі і Менску. У сталіцы гэтым займаецца грамадская актывістка і рэжысёрка Вольга Мікалайчык.

42703b

Пра тое, хто здае грошы і як ідзе збор сродкаў, расказвае гарадзенец Дзяніс Івашын – актывіст, які асабіста ведаў Міхаіла Жызнеўскага:

– Зараз сродкі прыносяць пераважна актывісты грамадскіх арганізацый, розных палітычных аб’яднанняў. Нясуць грошы таксама простыя гарадзенцы, якія падтрымліваюць Украіну, рух за свабоду і ўшаноўваюць памяць пра нашага беларуса, які загінуў за вызваленне Украіны і Беларусі.

У Гародні збор сродкаў працягнуты яшчэ на два тыдні. Дзяніса Івашына ўжо некалькі дзён спрабуюць выцягнуць для размовы ў КДБ, аднак маладзён чакае афіцыйнай позвы.

Беларускае Радыё Рацыя