Акты вандалізму на старажытных могілках Пінска
Акты вандалізму на старажытных могілках Пінска працягваюцца, – кажа краязнаўца Эдвард Злобін. Паводле ягоных слоў, у апошні год за чорную справу ўзяліся прадстаўнікі асацыяльнага кола грамадства. Пад увагай вандалаў жалеза і чыгун, які здаюць у прыёмныя пункты металалому.
“Сітуацыю выправяць, калі комплекс уноч будзе пад вартай”, – адзначае Эдвард Злобін:
– Ненармальная тэндэнцыя назіраецца. Знікаюць помнікі, элементы агароджаў, самі агароджы. Уладамі было прынятае рашэнне, што могілкі нарэшце будуць адкрытыя для наведвання ў пэўныя гадзіны. Было прадугледжана, што ў цёмны час сутак будзе асвятленне. Самае галоўнае, што будзе вартаўнік і тэлефон. Нічога гэтага няма.
Старажытным могілкам Пінска – 200 год. Тут знайшлі адвечны спачын вядомыя грамадска-палітычныя, рэлігійныя і культурніцкія дзеячы, чые імёны знакавыя не толькі для Беларусі.
Беларускае Радыё Рацыя, Пінск