Працягваюцца суды над даяркай з “Гарадзец-Агра”



Над даяркай з “Гарадзец-Агра” Вольгай Сышчаніцай працягваюцца суды. І ўсё з-за відэароліка ў інтэрнэце пад назвай “Начальнік п’е, даяркі дуюць”. Пакрыўдзіўся на Вольгу яе цяпер ужо былы непасрэдны начальнік малочна-таварнага комплексу 27-гадовы Віктар Ліштван. На Вольгу заведзена адміністрацыйная справа за паклёп. Нібы даярка выдумала неіснуючыя факты пра мінулую яго работу, пра начную п’янку на ферме, збіццё стоража і спойванне цялятам элітнага экстра-малака, кажа Віктар Ліштван:

– На якой падставе яна ўсё гэта выкінула? Нічога я не паліў, ніякай кукурузы. Хлусня і правакацыя. На падставе якога факта выклалі, што цялят пояць экстра-малаком.

Паводле Вольгі Сышчаніцы, галоўная мэта яе змагання – гэта барацьба з безгаспадарчасцю, а не з асабістымі недахопамі Ліштвана:

– Я ж пачала ўсё гэта з-за малака. Нам жа заплацілі за яго. Ён нават цяпер не прызнаецца, што мы паілі цялят экстра-малаком. Хлусіць ад пачатку. Я ж не ведала, што ён нап’ецца. Гэта ўжо было пасля. Яго ж на наступны дзень пералілі, пасля майго званка.

Раней Ліштван напісаў на Вольгу заяву ў аддзел змагання з эканамічнымі злачынствамі Кобрыньскага РАУС. Але супраць яе нічога не знайшлі.

[Not a valid template]

Працяг суда над Вольгай Сышчаніцай адбудзецца у Кобрыньскім судзе 5 кастрычніка. Выкліканы сведкі з абодвух бакоў.

Поўны гук слухайце ў далучаный файле:

Беларускае Радыё Рацыя