Працягваюцца суды над лідарамі ІП
У пятніцу, 29 ліпеня, у судзе Аршанскага раёна і Воршы пройдзе адміністрацыйны суд над Алесем Макаевым і Аляксандрам Абрамовічам. Абодвух вінавацяць у правядзенні несанкцыяванага мітынгу прадпрымальнікаў у Воршы 18 чэрвеня супраць указа №222 і шэрагу іншых указаў Аляксандра Лукашэнкі. Гэта вынікае з судовай позвы, якую атрымаў Абрамовіч. Агульная сума спагнанняў і штрафаў за арганізацыю мітынгаў пратэсту прадпрымальнікаў у Менску, Барысаве, Жодзіне, Маладэчне і Баранавічах, якая абвешчана Макаеву, Абрамовічу і шэрагу іх паплечнікаў, ужо вымяраецца сотнямі мільёнаў недэнамінаваных беларускіх рублёў.
Алесь Абрамовіч просіць салідарнасці ад калег-прадпрымальнікаў.
Беларускае Радыё Рацыя
