Працягваюцца суды над удзельнікамі перадвыбарчых пікетаў
Сёння, 10 снежня, працягнуцца адміністрацыйныя суды над удзельнікамі перадвыбарчых пікетаў і мітынгаў, якія адбыліся ў лістападзе. А таксама пройдуць палітычна матываваныя працэсы, узбуджаныя па іншых падставах.
У судзе маскоўскага раёна Менска будуць судзіць Алеся Круткіна, за ўдзел у несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве 16 лістапада. Судовае паседжанне павінна было адбыцца 6 снежня, але было перанесенае па прычыне адбыцця Круткіным арышту ў Полацку.
У судзе Ленінскага раёна Берасця будуць судзіць Андрэя Сліжа за ўдзел у несанкцыянаваным пікеце кандыдата ў дэпутаты Паліны Шaрэнда-Панасюк падчас парламенцкай кампаніі.
У тым жа судзе будуць сёння разглядаць справу Андрэя Шарэнды за заклік да ўдзелу ў несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве 15 лістапада.
Беларускае Радыё Рацыя